Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я люблю родную мову

Дата: 16 апреля 2021 в 11:05

Выхаваўчы патэнцыял беларускай народнай культуры

         З дзяцінства чалавек павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, ведаць мову, цікавіцца культурай свайго краю. 

На працягу ўсёй гісторыі беларускі народ назапашваў самабытную нацыянальную культуру.

Нацыянальная культура – сукупнасць традыцый, звычаяў, каштоўнасцей і правіл паводзін, агульных для прадстаўнікоў усёй нацыі.

Нацыянальная культура змяшчае ў сабе прафесійную, штодзённую і спецыялізаваную галіны культуры. Ахоплівае субкультуры ўсіх вялікіх сацыяльных груп і асобных этнічных груп. Яна аб’ядноўвае людзей, якія жывуць на вялікіх тэрыторыях і не абавязкова звязаны паміж сабой кроўнымі адносінамі.   Абавязковай умовай з’яўлення нацыянальнай культуры лічыцца новы тып камунікацый, звязаны з адкрыццём пісьменнасці. Пра з’яўленне нацыянальнай культуры можна гаварыць толькі тады, калі фарміруецца літаратурная мова і нацыянальная літарутура. У якасці галоўнай умовы заахвочвання народа да сваёй культуры разглядаеццца сістэма адукацыі.

Галоўнай часткай нацыянальнай культуры з’яўляецца культура выхавання дзяцей, якая развівае выпрацаваныя нормы і правілы.

Народная педагогіка змяшчае ў сабе легенды і паданні, фальклор, абрады, святы, гульні, увасабляе ў сабе скарбы рамяства, мастацтва, якія створаны на працягу стагоддзяў і предаюць нам прыёмы працы, паводзін, характар і многае іншае. Народная педагогіка, як патрабуе таго адраджэнне нацыянальнай школы, павінна ўсебакова пранікаць у свядомасць і сэрца на ўсіх узроставых навучальна-адукацыйных этапах сістэмы, праз кожны адукацыйны момант, праз усе прыёмы на занятках і паўсядзённым жыцці.

Спецыфіка народных ведаў змяшчаецца менавіта ў тым, што ім можа паспяхова авалодаць кожнае дзіця дошкольнага ўзросту. Няхай гэты шлях пачынаецца з простага ўваходжання ў мір народных уяўленняў і звячаяў, народнага мастацтва і народных гульняў.

Вялікая роля ў заахвочванні дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай культуры надаецца спецыялістам дашкольнай установы. Неабходна, каб педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотай да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальным наследдзем свайго народа. Неабходна, каб атмасфера кожнай дашкольнай установы была насычана творчасцю, пошукам, рэалістычнай адзнакай вынікаў, таму што дзейнасцю па фарміраванню любові да роднага краю дзеці павінны быць зацікаўлены. Працуючы, неабходна памятаць адну вядумую ісціну: нішто не адбудзецца само па сабе – без сумесных намаганняў.

         Для дзяцей даступнымі і цікавымі з’яўляюцца такія жанры народнай творчасці, як калыханка, казкі, легенды, прымаўкі і прыказкі, загадкі, песні, танцы. Усе гэтыя жанры  творчасці выконваюць важную ролю маральна-выхаваўчую функцыю.

Дасягненні народнай педагогікі павінны заняць месца і ў сямейным выхаванні, у арганіцацві адпачынку і правядзенні вольнага часу.  З самага рянняга ўзросту неабходна знаёміць дзяцей з даступнымі па зместу казкамі, патупова ўскладняць змест, а потым заахвочваць дзяцей да самастойнага складання сказак, да развіцця фантазіі і выдумкі. Пабуджаць цікавасць да свайго радавода, сям’і, выхоўваць пачуццё годнасці за творчыя ўчынкі старэйшага пакалення, фарміраваць пачуццё павагі до роднай хаты. Значную эфектыўнасць у выхаваўчай працы па заахвочванню дзяцей да нацыянальнай культуры набывае ўключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці. Стварэнне неабходных умоў нацыянальна-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў прадугледжвае выкарыстанне комплекса форм, метадаў і сродкаў, накіраваных на фармірованне грамадскасці.

Асноўныя формы і матады, якія выкарастоўваюцца па заахвочванню дзяцей да народных традыцый.

  • Спецыяльна-арганізаваныя заняткі па азнаямленню з народным мастацтвам (“Народныя майстры Беларусі”, “Знаёмства з працай ганчара” и др.);
  • Стварэнне музейных экспазіцый;
  • Экскурсіі ў музей, на выставы;
  • Сустрэчы з народнымі майстрамі, наведванне майстэрні;
  • Святы і забавы;
  • Разгляд ілюстрацый да казак, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • Дыдактычныя і сюжэтна-ролявыя гульні; (“Упрыгожым ляльцы хату да свята”);
  • Чытанне твораў і тэатральныя пастаноўкі;
  • Слуханне беларускіх мелодый, выкананне твораў на беларускай мове.

Усе пералічаныя формы і метады рэалізуюцца праз розныя віды дзейнасці дзяцей у дашкольнай установе.

Матэрыял падрыхтавала Т.М.Хадаронак

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.