Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія святы

Дата: 16 апреля 2021 в 11:15, Обновлено 16 апреля 2021 в 11:22

КАЛЯДЫ

Каляды - народнае зімовае свята. Працягваюцца дванаццаць дзён. У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. Каляды шчыльна пераплецены з народнымі святочнымі звычаямі. Наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні. На Беларусі калядоўшчыкаў звалі па-рознаму: «каляднікі», «звездары», «шчадраванцы», «шчодры», «цары», «конікі, цыганы», «шчадруючыя госці», «кабылу водзяць», «каза ходзіць». Прыходу калядоўшчыкаў сяляне чакалі з нецярпеннем. У народзе казалі: «Каляда прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць», «Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё будзе».

ГУКАННЕ ВЯСНЫ

 Гуканне вясны - старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Пяклі печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся «вястуном» вясны. 

УЗОРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ

Узоры беларускай душы. Многія з нас хацелі б пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што думалі, аб чым марылі ў старажытнасці пакаленні беларусаў, што яны любілі, чаго баяліся, каго паважалі і што хацелі б расказаць нам, сваім нашчадкам. Гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашага часу. Калі ўважліва прыгледзецца да чароўных узораў, то ў іх шмат чаго можна “прачытаць”. Арнамент – гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці. У пасланнях нашых продкаў сканцэтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванні шчасця ці смутку і многае іншае. 

МАСЛЕНІЦА

Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. У гонар Сонца спачатку пяклі праснакі, а калі навучыліся гатаваць цеста з закваскі, сталі пячы бліны. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.

Падчас Масленіцы гулянні працягваліся ўвесь тыдзень. Ніводнае свята не праходзіла так весела і разгульна. Лічылася, што калі ўволю не пацешыцца на Масленіцу – жыць у горкай бядзе

Матэрыял падрыхтавалі:

Т.М.Хадаронак

Я.І.Марозава

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.