Асаблівасці работы педагога дашкольнай установы адукацыі па заахвочванню дзяцей да нацыянальнай культуры праз народныя святы і звычаі.
Дзіцячае свята – адна з найбольш эфектыўных форм педагагічнага ўздзеяння на падрастаючае пакаленне. Свята ўвошуле, а дзіцячае – прынята ўяўляць як з’яву эстэтыка-сацыяльную, інтаграваную і комплексную. Толькі адно слова “свята” прымушае хутчэй біцца сэрца кожнага дзіця. Са святам звязаны самыя вялікія і светлыя ўспаміны. Масавасць, эмацыянальная ўзнёсласць, каляровасць , аб’яднанне фальклора з сучаснасцю, адпавядаюць святочнай сітуацыі, спрыяе больш поўнаму мастацкаму асэнсаванню дзецьмі гістарычнага наследдзя мінулага і фарміравання патрыятычных пачуццяў, навыкаў маральных паводзін у цяперашнім часе.
Асаблівая ўвага ў вырашэнні гэтых задач маюць народныя святы і абрады. Пры правядзенні народных святаў у дашкольнай установе педагогі павінны ўлічваць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя якасці выхаванцаў:
· Узроставыя асаблівасці дзяцей
· Палавую прыналежнасць
· Адносіны дзяцей і іх бацькоў да абрадаў і звычаяў
1. Узроставыя асаблівасці дзяцей.
Назіранні за паводзінамі дзяцей розных узростаў сведчаць аб тым, што ў дзецей старшага дашкольнага ўзросту цікавасць да правядзення народных святаў ўзрастае.
Дзеці становяцца больш інфармаванымі. З’яўляюцца святы, якія ім падабаюцца, якіх яны чакаюць; віды дзейнасці, заняткі, якім яна надаюць перавагу.
2. Палавая прыналежнасць.
Назіранні сведчац, што хлопчыкі і дзяўчынкі па-рознаму ставяцца да да народных святаў. Хлопчыкаў прыцягваюць магчымасць паказаць актыўнасць, уступіць у гутарку з аднагодкамі і дарослымі. Дхяўчынак больш прываблівае магчымасць паказаць свае пачуцці, спевы, танцы, касцюмы, прыгажосць, размовы са старэйшімі. 3. Отношение к праздникам и обрядам.
Гэта якасць з’яўляецца найбольш выразнай у дашкольнікаў. Дзеці па-рознаму рыхтуюцца да святаў, якія праводзяцца дома, у дашкольнай установе. Ёсць такія дзеці, у якіх якасці вельмі ярка расрываюцца ў час падрыхтоўкі і правядзхення свята. Яны вельмі актыўныя, паказваюць непасрэдныя эмоцыі, пачуцці. Удзел у святах выклікае ў іх задаволенасць. Яна ўступаюць у зносіны з дарослымі пры падрыхтоўцы да свята, добра ўзаемадзейнічаюць з равеснікамі тады, калі неабходна дапамагчы пры падрыхтоўцы свята. У такіх дзяцей з узростам павялічваецца патрэбнасць удзелу у падрыхтоўцы да свята. У многіх выхаванцаў гэтыя якасці выяўляюцца ў якасці цікавасці і пазітыўных адносін да свята.
Пры правядзенні свят абавязкова улічваюцца адносіны бацькоў да тао ці іншага мерапрыемства і іх згода на ўдзел для дзіцяці.
Амаль кожны з нас ведае такія святы, як Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, купалле і інш. Народныя святы і абрады беларусаў выразна падпарадкаваны гадавому абароту Зямлі вакол Сонца. Планаванне работы педагога па заахвочванню дзяцей да нацыянальнай культуры праз выкарыстанне народных святаў можна падпарадкаваць народнаму календару.
Матэрыял падрыхтаваны
намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці
Т.М.Хадаронак.